Так рыхтуецца прырода. Бел
Восень мокрая прыйшла,
Сонца паглядзіць нясмела
Толькі светам без цяпла.
Нашы любыя бярозкі,
Вокам пахмурным глядзяць
І збянтэжана, бы слёзки
Дожджычкам лісткі ляцяць.
Покрыў мяккі на сцяжынку
Лёг, як рады дзетвара-
Пазабавяцца хвілінку
Іда хаты зноў пара.
Знікла нават пазалота,
Колер сумны у двары.
Так рыхтуецца прырода
Да зімовае пары.
Свидетельство о публикации №123092701036
Эмиль Элахи 06.10.2023 17:21 Заявить о нарушении
HTTPS://STIHI.RU/2020/09/09/7255
Здароўя і міру!
Николай Сергеевич 01 06.10.2023 17:35 Заявить о нарушении