Сонца асенняе, верасень крочыць...

***
Сонца асенняе, верасень крочыць
За небасхіл. Дзень кароткі такі!
Што гэта восень мне шэпча, прарочыць?
Што мне падорыць? Якія радкі?

Сонечна ззяюць у лесе апенькі.
Верасень крочыць за небакрай.
Вось і абабак стаіць маладзенькі,
Вось і грузды у ігліцы. Збірай!

Вось баравік, вось лісічкі, вось польскі.
Верасень крочыць за неба мяжу.
Цёплы і сонечны верасень боскі,
Што пра цябе я у вершы скажу?

Вось і зялёнкі, як жабы якія,
Прама з-пад лісця глядзяць на мяне.
Верасень крочыць у далі лясныя,
Хутка і хату маю праміне.

З кім застануся? А верасень крочыць
За небасхіл і прыспешвае крок.
Што гэты верасень мне напрарочыць?
І ці патрэбны мне сёння прарок?

25. 09. 2023 г.


Рецензии