Калiсьцi мы былi як дзецi

...Калісьці мы былі як дзеці
Між фанабэрыстых людзей
І не было вышынь на свеце
Без файных красак і надзей!..
Калісьці мы былі як дзеці
І вырабніцтвам фарб - падзей! -
Аж адчынілі квет у леце:
Свет хараства, сугучнасць дзей...
Калісьці мы былі як дзеці,
А наш анёл і дабрадзей,
Унікаў, нябачны, ад гасцей:
Лугі ствараў, цураўся клеці...
Калісьці мы былі як дзеці
І файных красак і надзей,
Між фанабэрыстых людзей,
У лепшых днях, у іншым свеце!..


Рецензии
Так яно і было,
Только адно пажаданне - каб гэткае дзяцінства заўсёда засталося уў душы.

Мироненко Сергей Минск -1   25.09.2023 15:48     Заявить о нарушении

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →