Iмжысты цёплы грыбасей...
Імжысты цёплы грыбасей,
Скупы на восеньскія фарбы,
Ідзе, нібыта чарадзей,
Зрывае з дрэва лісцік барвы.
Імшыстай сцежкаю іду,
Ступаю па траве прыціхлай.
Гняздо птушынае знайду,
Убачу ласяня з ласіхай...
Буслоў цыбатаю хадой
Са мною разам восень крочыць,
Дажджу імжыстага вадой
Мой лес і сцежку маю мочыць.
І праясняецца душа,
І фарбы - восені і неба,
І дробных кропелек імжа,
І у хадзе маёй патрэба.
24. 09. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123092403986
З павагай,
Мироненко Сергей Минск -1 25.09.2023 15:54 Заявить о нарушении