Паленавауся учора напiсаць...

***
Паленаваўся ўчора напісаць
Пра тое, як свяціліся лясы,
Буслы як аглядалі сенажаць
У золаце прырэчнай паласы.

І як душа хацела адшукаць
Не антураж для верша, а радок,
І як яна стамілася блукаць,
Каб верасня адпіць яшчэ глыток.

Паленаваўся ўчора? Не пішы,
Чаго душа да болю не адчуе.
Вакол і так не вершы, муляжы,
А твой няхай з душой пераначуе...

Учора так свяціліся лясы!
Буслы ўжо аглядалі сенажаць.
І ў золаце прырэчнай паласы
Ад лета пачыналі астываць
Кусты зялёнай некалі лазы.

24. 09. 2023 г.


Рецензии