Iдылiя

На відавоку жоўтых ліп,
Дзе абвісае флянец руж,
У засені мядовых груш
Крышталь слязы зямной прыліп.
Судакрананнем прамянёў
Ранак суцішвае яго
Ды ў суквецці, ля агнёў,
Сам мусіць плакаць ад таго...


Рецензии