Ён мове крылы падарыу
Даў крылы абляцець па свеце.
Цяпло душы, яго пачуццi –
Валошак дзiўнае суквецце.
Пра канюшыну напявалi
У час вяселля за мяжою.
Ляцела слова наша ў далi,
Квiтнела кветкаю мядовай.
Радзiўся на Русi ў Свярдлоўску,
А стаў для Беларусi сынам.
Ён мове даў у свет пуцёўку,
Плыла на крылах галубiных.
Мулявiн песняй сэрца зросся
З зямелькай роднай, дзе прыжыўся.
З палямi, лугам, ранкам росным,
I свежаскошаным iржышчам.
Злiваўся гук сакральны з мовай,
Ансамбаль «Песняры» стаў брэндам,
Вiзiтнай карткай краю, слова,
Стаў беларускаю легендай.
Свидетельство о публикации №123092206130