Дзякуй
Нібыццам Вырай на двары.
Неба, як люстэрка,
Сонца да гары!
Сапраўдныя сябры і каханая -
Ну што трэба табе яшчэ?
Мабыць толькі добрая кавярня
І дзецкая рука ў маёй руцэ.
Колькі не жадаеш -
Не спраўдзіцца ўсё.
Марныя старанні,
Нібыццам не маё.
Колькі не жадаеш -
Спраўдзіцца палова.
Што было, запішы ў блакнот
І завастры аловак.
Лета 2023
Свидетельство о публикации №123092205302