Штукарка восень
Яно гуляла з сонейкам пыхлiва.
Царэўнай выйшла на арэну,
Як гаспадыня, шчодра сее дзiва.
Над полем кружыць, над лясамi,
Смяецца, цi какетлiва заплача.
Паклон шле, гнецца каласкамi,
Танцуе з ветрам вальс бастон дзiвачка.
Па-царску сее падарункi:
Каму ўпляце каралi, каму брошкi.
Самотны спеў разносяць птушкі,
Рыхтуюцца да дальняе дарожкi.
А восень заклiкае ў царства,
Дзе ў золаце купаюцца прасторы.
Не раскрывае карт штукарства,
Рыхтуе сцiплы ў тайне саван чорны.
Нацешыць хутка маляўнiчасць,
Схавае сонца прамянькi ў кiшэню.
За даляглядам восень клiчуць,
Вады зямелька смагне, пераменаў.
Насустрач маладуха з кубкам
Мяцелiца-крутуха поiць шчыра,
Каб расцвiла, як незабудка,
Вясною край заваражыла…
Свидетельство о публикации №123092202610