За вокнамi амаль сцямнела...

***
За вокнамі амаль сцямнела.
Згасае восеньскі мой дзень.
Я на яго гляджу нясмела.
Змяркання наплывае цень.

Сяджу у прыцемку вячэрнім.
Сутонне накрывае бор.
У цішыні прыходзіць цемрань
І змрок ахутвае прастор.

21. 09. 2023 г.


Рецензии