Летуценнiк зiмы

    Любові знакавы вястун!
Крані маўчанне срэбных струн,
Дыхні жыццём на дахі дрэў,
На куст, што прывідам шамрэў,
Матляўся ўпоперак і ўздоўж...
Але ё цень яго слядоў -
Дзе бразгат бляхі і вакна;
Дзе поўня стылая адна;
Ужо варушыцца - цяпло?
Што завірухаю гуло.
Пакуль зрабілася жыццё -
Укаркаванае выццё
На бальшаку рачным ваўка!..
І хваля мёрзлага стаўка
Брыняе іншаю вадой:
Лазур в ы с о ц і ц ь лебядой.
Праз цемру, ткаў валасы.
Яшчэ нябачанай красы.
І фарб паўднёвых, і краін.
Мкні, выкштальцоны бедуін, -
І на пасадах мудрацы
Трымаюць кнігі, як вянцы!
На скарбы дарнасці вачэй.
Не дыямент - яны ярчэй!
Наўпрост агністасцю гараць,
Бы развучыліся караць...
Адтуль ты, свет, мая царыца.
Дзея - любові: замірыцца!..


Рецензии