Маскi. Маскарад
Ты - маўчыш.
Быццам грук у камняпадзе,
Не памчыш...
Танчыць сэрца - мая памяць -
Люстрай дзён.
І вяслуе, круціць замець!
Потым - лён!
Выкарчоўваецца неба.
Вышыня.
Не ўцяміць: дзе тут глеба?
Сымбаль дня?!
Ля патыліцы. Да згукаў.
Ласціць кроў.
Хіба тчэцца - зноўку стукаў, -
Бег: рабоў...
Свидетельство о публикации №123092104701