Прызбы векавыя. Агнi

Калісьці прызбы векавыя
Развее вецер малады,
Гэтак агні берагавыя
Прыносяць сполахі вады...
Зацесна хвалям бессмяротным.
У крузе ціхім берагоў.
І нават шляхам - адваротным -
Ім не кранацца да лугоў.
Але каваль зімы, аднойчы,
Зноў пераробіць з кропель лёд
І змусіць нас стаяць уночы
І цалавацца: навылёт!..


Рецензии