Муза. Празорлiца, высокая, як горлiца

Празорліца, высокая, як горліца!
Дзе змеі, разрываеш ты сілкі...
З вачэй тваіх лунаюць матылькі.
Душа твая - прамністасці свавольніца.
Ёсць дарнасць у табе - і фарба гоіцца.
Мілуе ветразь думнае ракі.
Адтуль, каб не знікалі матылькі,
Чароту векапомнае намроіцца!..
Я ведаю: аскепкамі вякі.
Свет навакольны змусіць перакроіцца.
Пакінь стагоддзям несмяротныя радкі.
Любоў мне дай! а сэрца - табе моліцца...


Рецензии