Пушкин. В часы забав иль праздной скуки
Здаралася, ліры я маёй
Знаходзіў здуманыя гукі
Дзікунства, палкасці сваёй.
А й тады струны яскравай
Няўмольны звон я адхіляў,
Калі твой голас дзейснай з'явай
Мяне знянацку аднаўляў.
Я ліў узоры слёз заганных,
І ранам сумленнасці далей
Тваіх выслоўеў нечаканых
Ратункам чысты быў елей.
І сёння ў вышыні духоўнай
Руку мне падстаўляеш ты
У моцы тоеснай, любоўнай
Ля мар, дзе жорсткасці сляды.
Агнём тваім душы радзіма
Абвергла мроку існы свет,
І верыць арфе серафіма
У свяшчэнстве жудасным паэт.
(1799~1837)
Свидетельство о публикации №123092103681