Калiна
У белых венчыкам цвіла,
Мне сніцца маміна хаціна
І возера ўзбоч сяла.
Я ў памяці ўваскрашаю
Паўзмрок ліпнёвае пары,
Як на спатканні я спяшаю,
Як мы ня спалі да зары.
Пялёсткі белыя апалі,
Прайшлі не месяцы, гады
Мы ў верасні рубіны рвалі
Каліны спелыя плады.
Я вуснаў цалаваў рубіны
Над возерам каля сяла... .
Мядовай ягадай каліны
Ты ў мвім сэрцы зацьвіла!
Свидетельство о публикации №123092000495