На шляху на расстайным...
На шляху на расстайным
Каліна ля плоту.
Часта сніцца каліна,
І плот той, і сад...
Трэба зноўку заехаць
К табе у суботу,
Падарыць той каліне
Журботны пагляд.
Што табе падарыць?
Я табе не патрэбны.
Ні каханне маё,
Ні калінавы жар,
Што сумуе і п'е
Дожджык восеньскі срэбны.
Ад мяне ты не прымеш
Нічога у дар.
Трэба проста заехаць
К табе у суботу,
Каб пра дождж і пра восень
З табой гаварыць...
На шляху на расстайным
Каліне ля плоту
Трэба ў гэту суботу
Слязу падарыць.
20. 09. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123092003169