Гiсторыя Беларусi Якуб Колас

Яго душа ўвабрала  гукi пушчы,
Ды хваляў Нёмана магутны ўсплёск.
Народных горыч слёз, што сэрца мучаць,
Птушыны спеў  над шатамi бяроз.
 
З душою селянiна зросся сэрцам,
Ён верыў, што няма высот вышэй
Народа, з жыццем, разуменнем, верай,
З мужыцкай прўдай, цемраю начэй.

У творах заклiкаў да лепшай долi,
Шукаць шляхi, каб сонейка ўзышло.
Пакут мужыцкiх стогн яго няволiў,
Калоўся, бы цярновае сцябло.

Праўдзiвае святло ён лiў у творах
На роднай мове, сын зямлi Якуб.
Бо шанаваў матулi роднай слова
Паэт, пясняр народны, драматург.

Ён псеўданiм узяў у поля, Колас,
Край надзяляў духоўным пiрагом,
Гучыць i сёння мудры яго голас,
Частуе нас святой вады глытком.


Рецензии