Не адольваю нiчога...
Не адольваю нічога,
Не спраўляюся ні з чым.
І бяжыць жыцця дарога
Ўслед за сонцам залатым.
Парадкуюся у садзе,
Упраўляюся з градой.
Па нябеснай чыстай гладзі
Сонца коціцца дугой.
А то ўходжваюся ў хаце,
Гаспадару, як магу.
Хутка ўжо і сонца сядзе,
А я некуды бягу...
І бяжыць жыцця дарога
Ўслед за сонцам залатым.
А я ўсё іду да Бога...
І прыйду, ды толькі з чым?
19. 09. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123091906344