На узгорку над соснамi - просiнь...
На узгорку над соснамі - просінь.
Ад бярозак дзіравіцца цень.
Свеціць сонца над вераснем. Восень.
Свежы вецер вітае свой дзень.
Я таксама свой дзень прывітаю,
Прагартаю мінулыя дні.
Як пражыць мне яго, не гадаю,
Пражыву ў залатой цішыні.
А калі у сутонні патоне
Серабрыстае лісце асін,
Памалюся Хрысту на іконе
За жыцця безупынную плынь.
19. 09. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123091902868