Да дня нараджэння Валi Кудзiнай
Сяджу манахам у хаціне на пагорку.
Звон галасоў. Ажно тры равары
Спыняюцца ў мяне на панадворку.
Тры феі завіталі ў родны кут.
Смяюцца:"А Вы нас і не чакалі?"
"Мы на хвілінку зазірнулі тут,
Бо міма па дарозе праязджалі."
За тамаду зноў выступае Ніна:
"Знаёмцеся!"
"Сяброўка наша - Валя."
Прыгожы стан, цікавая жанчына.
З-пад сурмы броваў - маладосці хваля.
Віна няма, але ёсць чорны чай,
Ён фарбаю цямней зімовай ночы.
Эй, гаспадар, гасцей так прывячай,
Адведваць каб былі цябе ахвочы.
Амаль дзесятак год з тае пары
Сплыло і знікла ў часу акіяне....
Дзень нараджэння сёння на двары,
Няхай жа днём ён твайго шчасця стане.
Няхай гады размеранай хадой
Ідуць, як напісана ў плане Творцы
Ты заставайся, Валя, маладой
Такой, якой была тады на горцы!
Дазволь жа за цябе бакал падняць
З віном сягоння, а не з чаям
чорным!
Дай Божа, каб дзень гэты сустракаць
Маглі б гадоў з паўсотні мы паўторна!
Свидетельство о публикации №123091901823