Пра нас
Нехта скажа- гэта мне здаецца.
Еду я ў юнацтва светлы час
Ў той, што сіняй птушкаю віецца!
За вакном то дрэвы, то кусты
Стужкаю ўспамінаў праплываюць
Не відаць ні назвы, ні вярсты,
Толькі ўсё малюнкі ажываюць.
Тут таполяў серабрыстых рад
Атачае сажалку паўкругам.
На адным - буслоўка. Буслянят
Клёкат чуе лета ўсё акруга.
За ім парк і белы панскі дом
Захад сонца ружавіць калоны
Чыстым, як прасеяным святлом
І гарыць у промнях клён чырвоны.
За той вілаю Яленскіх - стадыён
У вяночку ліпаў. Пах мядовы
Ахінае сэрцы нібы сон,
Кружыць юнакам, дзяўкам галовы.
Побач хмызняком зарослы роў,
Клуб і танцавальная пляцоўка.
Рытмы танга запаляюць кроў,
Мроіцца Шэні маёй галоўка.
Пралятае так за часам час
А ўспамін мяне па Тучы водзіць
А хто скажа: "Гэта не пра нас!",
У свой успамін няхай заходзіць!
Нехта скажа:"гэта не пра нас".
Нехта скажа:"гэта мне здаецца".
Толькі вось юнацтва светлы час,
Сінім успамінам адаб'ецца.
Свидетельство о публикации №123091800710