Прыносiць радасць толькi праца...

***
Прыносіць радасць толькі праца
Душы - народжаны радок
Пра тое, як у даль імчацца
І дзень, і вецер, і лісток.

І што з таго, што не чытаюць?
Складаць радкі - такі твой лёс.
Лісты пад ветрам аблятаюць
З галоў засмучаных бяроз.

І не шукай добразычліўцаў
Сярод прыяцеляў, калег...
Глядзі, каб мог радок праліцца
Праз жарты іхнія і смех.

Пішы, каб ярка ён свяціўся,
Як жоўты вераснёвы гай,
І залацеў каб і маліўся
За твой добразычлівы край.

Лісты з бярозак аблятаюць,
Кладзецца золата ў пясок.
Нябёсы гэтак нараджаюць
Душы прасветлены радок.

18. 09. 2023 г.


Рецензии