Гiсторыя Беларусi прысвячэнне Агiнскаму
Душа баiцца варухнуцца
Пад паланэза дзiўных клавiш гукi.
Калейдаскопам круг пачуццяў –
Любоў да родных сцежак, сэрца мукi.
Чароўны поступ дум няспешных,
Сатканых з прыгажосцяў роднай нiвы,
Хвалюе, а душа, як грэшнiк,
З малiтваю за родны дом свой стыне.
Плыве па пройдзенных дарожках,
У Сонца, Ветра прабачэння просiць
Грахоў бядовых ноша.
Надзею сэрцу дорыць высi просiнь.
«З Радзiмай развiтанне» п`еса,
Як помнiк векавы на белым свеце.
Згубiць свой край, бы лёс парэзаць,
Яго крывавы пах развее вецер.
Сцяжынкi даўнiя ў Залессi
Вяртаюць думкi да вякоў далёкiх.
Разносiць вецер гукi п`есы
Аб мудрых земляках i цяжкiх лёсах.
Свидетельство о публикации №123091707956