Пушкин. Муза. В младенчестве моём она меня любила
І сямігучную цэўніцу мне стварыла;
Яна прыслухоўвалася з усмешкай, і патроху
Па гулкіх ходніках пустога трыснёгу
Ужо наігрываў я слабымі рукамі
І гімны важкія, прадказаныя багамі,
І песні мірныя фрыгійскіх пастухоў.
Ад ранку і да вечара ў мораку дубоў
Зацята я шаптаў урокі дзевы тайнай;
І, радуючы мяне ўзнагародай файнай,
Адпрэчваючы локаны мілага чала,
Мая свірэль наўпрост у руках яе была:
Трыснёг цяпер квітнеў і боскасці гучаннем
І сэрца хваляваў святым зачараваннем.
(1799~1837)
Свидетельство о публикации №123091705630