Над рэшткамi душы...

***
            І крумкачы ля пераправы
            Крычаць над рэшткамі душы...
                Міхась Башлакоў

Над рэшткамі душы
Маёй святой Айчыны
Крычы, мой верш, крычы
Гаркотаю рабіны.

Айчына бы ў глушы,
Без асабістай думкі.
Над рэшткамі душы
Крумкач ужо закрумкаў.

Схілілася, маўчыць...
О, як мне адзінока!
Душа мая крычыць,
Ды толькі глуш навокал.

Нічога не прашу,
Пад ветрам не хілюся.
Дару сваю душу
Любімай Беларусі.

Над рэшткамі душы
Радок яшчэ раз крыкне:
Айчына - на мяжы,
Але яна - не знікне!

17. 09. 2023 г.


Рецензии