Новы дзень

Новы дзень займаецца.
Позва пеўня л"ецца.
Цемра ў кут хаваецца.
Сонейка  смяецца.

Шлях ізноў прачнуўся
Ад гудзення шын,
Досвідкам вярнуўся
Ручаёк машын.

На двары нядзеля,
Можна й адпачыць.
Вятрак туман меле
І раса блішчыць.

Лісце адсырэла
Не злятае з дрэў,
Голуб дзесь няўмела
Зачынае спеў.

У чмяліным гудзе
Астры зацвілі.
Божа, дай, каб людзі
Мірна зажылі!


Рецензии