Гiсторыя Беларусi, беларускае мацстэрства

Пакiнулi нам скарб выдатны,
Разглядваю я шкло i кафлю.
Успамiнаю продкаў здатных,
Малiтвай сэрца край свой слаўлю.

Узоры ўрэцкiя ў музеях
Краiн замежных i радзiмы.
Нас цеплiць светлая надзея –
Адкрыццяў шмат яшчэ ў айчыны.

Здзiўляюць лiнii, iх выгiб,
У прашчураў быў густ багаты.
Век даўнi шэпча ветрам цiхiм,
Завуць адкрыццi нас заўзята.

Узоры кафлi непаўторны,
Прыемна ля дзядоўскай печкi.
Дасць якасцю сучаснай фору,
Чаруе прыгажосцю вечнай.

Наведаў рускi цар Урэчча,
Кiлiх – дарунак з гравiроўкай.
Што аб карэннях даўнiх сведчыць,
Ды аб вядомасцi шырокай.

На таленты багаты край наш,
Як зорачкi з нябёс нам свецяць.
А колькi нас чакае тайнаў!?.
Што прынясе з вякоў тых вецер!?.


Рецензии