Яшчэ серабрыцца асiна...
Яшчэ серабрыцца асіна
І леціцца дзень вераснёвы.
Яшчэ не сумуе каліна,
Яшчэ не асеняцца словы.
І роспач яшчэ не бушуе
У садзе ліхім лістападам.
Душа яшчэ холад не чуе,
І сэрца любуецца садам.
Ранеты яшчэ не апалі -
Зялёныя, не залатыя.
Не зніклі у шэрыя далі
Прызыўныя песні святыя -
Маіх журавоў пасівелых,
І леціцца дзень вераснёвы.
І роспач яшчэ так нясмела
У стыласць закоўвае словы.
16. 09. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123091603983