У неба блакiце памытым...
У неба блакіце памытым
Плывуць аблачынкі, як пух.
Жыву, дзякуй Богу, забытым,
Дзе часу спыняецца рух.
І толькі плывуць аблачынкі
Над сонечным восеньскім днём,
Ды ў жоўтых сукенках дзяўчынкі -
Бярозкі за белым акном.
Гарчыца цвіце матылькамі -
Лімоннага колеру ўзлёт.
Гадзіны здаюцца вякамі.
Каліна навісла на плот.
Жыву, дзякуй Богу, забытым,
Дзе часу спыняецца рух.
Пад велічным неба блакітам
Займае ад верасня дух.
Крумкач узляціць пад аблокі,
Пакружыцца, знікне з вачэй -
Забыты, жывы, адзінокі
Ў чародах бяссонных начэй.
15. 09. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123091503301