Сухi i цёплы верасень заплакау...

***
Сухі і цёплы верасень заплакаў
Нарэшце ціхім восеньскім дажджом.
Спачатку ў мораку спагадлівым закапаў,
А потым змрок ахутаў серабром.

Імжыць, як пыл, туманіцца пад лесам.
Стаіць сусед і азірае сад.
Імгла вісіць сярэбранай завесай
І засланяе хмурнасцю пагляд.

Пахаладала. Наступае восень.
Алейнай рэдзькі лісцікі блішчаць.
Не зварухнуцца верхавіны сосен,
Над імі хмары шэрыя вісяць...

Суседка варыць для баршчу запраўку,
У слоікі закручвае ўраджай.
А дождж імжыць на высахлую траўку
І наталяе вільгаццю мой край.

Мой працавіты... Не сабе, напэўна,
А для зяцёў, унукаў і дачок
Гатуе боршч духмяны і душэўны
І трэ на тарцы свежы бурачок...

Сухі і цёплы верасень заплакаў.
Пахаладала. Восень настае.
І горычы, і саладосці пахаў
І ў гэтай новай восені стае...

14. 09. 2023 г.


Рецензии