Пад шэпт дажджу

Пад шэпт дажджу прачнуўся і не сплю,
Дрымоту гоніць сполах бліскавіцы.
За нораў вераснёўскі дождж  люблю
Ён лёгка стрэсу дня дае пазбыцца.

Зычлівай пераводзіць ён рукою
Жыццё з напругі на супакаенне
І час плыве павольнаю ракою,
А не згарае іскраю ў імгненне.

Знаходзіць роздум існы ход падзей
У Эльбрусах навінаў з інтэрнэту.
Страх ахінае душу за людзей,
Жадаючых спаліць усю планэту!

Няўжо не зможа іх нішто спыніць
І свет бязвольна грацьме драму гэту
Толькі таму, што пад сябе змяніць
Хтось хоча лёс народаў і сусвету?

Пад шэпт дажджу прачнуўся і не сплю,
Хоць не чутно і адгалоскаў грому.
Грамы жыццё нясуць хай на зямлю,
А не град куль і смерць ўсяму жывому!


Рецензии