Гiсторыя Беларусi працяг 18 слуцкiя паясы
Але ж узор iх не прыжыўся,
Рука ткачоў ручвом народным
У родным полi закружыла.
Пярсiцкi ўзор у хуткiм часе
Стаў незабудкай i валошкай…
Шырокi пояс шляхту красiў,
Дзiвiў сваiм вялiкiм коштам.
Стаў Слуцкiм поясам у краi,
Не дазвалялi ткаць жанчынам,
Бо золата, што патыкалi,
«Дух пафарбуе чорным дымам».
Быў кожны пояс унiкальны,
Узор яго адзiны ў свеце.
Танюткай воўны натуральнай,
Пяшчотны, лёгкi, быццам вецер.
Без намаганняў праз пярсцёнак
Ён вiўся каляровай змейкай.
Iграў у промнях, бы вясёлка,
Дух варажыў, як чарадзейка.
Музей сягоння ёсць у Слуцку,
Ён запрашае падзiвiцца
Майстэрству творцаў беларускiх,
Глынуць з крынiц глыток вадзiцы.
Свидетельство о публикации №123091303323