Натхненне? Якое натхненне...
Натхненне? Якое натхненне?
Хачу напісаць хоць радок,
Каб таленту дробнае зерне
Сухім не зарыць у пясок.
Не ўзыдзе ў такую спякоту,
Таму й паліваю радком
Душы безнадзейнай сумоту
У восеньскі дзень за акном.
Натхненне? Адкуль яму ўзяцца?
Жыцця беспрасветны прыгнёт
Яшчэ будзе доўга смяяцца
З душы, закаванай у лёд.
Як вырвацца з гэтага гнёту,
Атрутнага гнёту душы?
Каліна крывавіць ля плоту...
Аб ёй хоць радок напішы.
13. 09. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123091302746