Цанi вячэрнi час...
Цані вячэрні час -
Час роздуму і плыні
Сумненняў і мінут
У вечаровай сіні.
У стыні ўсіх шляхоў,
Што пройдзены табою,
Цані адзіны міг,
Што стаў тваёй зарою.
Цані вячэрні час
У ціхай сумнай плыні.
Хай ён растопіць лёд
І стынь ліхой гадзіны.
Цані вячэрні час
У плыні цішыні.
Цані вячэрні час
І не сумуй па дні.
11 - 12. 09. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123091203424