Сымон Будны

Крынiцай б`е жыццё на доле,
Часiн далёкiх Божжа воля.
Сымона Буднага сцяжынкi,
Бы лёсу нашага маршчынкi.

Змагаўся ён з царкоўнай догмай,
Шукаў, iшоў сваёй дарогай.
Каб быць з душой заўсёды ў згодзе,
Асветнiцтвам будзiў народзе.

Фiлосаф, творца i палiтык,
Паэт, друкар i мудры крытык.
На зорку хцiва вёў ён з цемры,
Праз кнiгу сэрцы поўнiў верай.

Быў зыркай знiчкаю на небе,
За люд душой спяваў малебен.
I дзе б бяда не прытулiла,
Засейваў мудрасцю  блудлiвых.

Ён быў жывой скарбонкай ведаў,
Цярнiсты шлях у краi зведаў.
Святло па свеце сеяў кнiгай,
Асветаю змагаўся з лiхам.

Багаты, бедны маюць  права
Адно, як кажуць, у дзяржаве.
Будзiў народ сваёй дактрынай,
Да волi зваў, дарыў iм крылы.

Дзе жыў, там свой прамень пакiнуў,
Што грэе ў горкую хвiлiну.
Паiў дабром, вясеннiм сокам,
Ды зычыў краю ўзлёт высокi.

Яму ёсць помнiк у Нясвiжы,
Як зорачка ў гранiтнай цiшы.
Там друку першыя урокi
Явiлi кнiгу ў век далёкі.


Рецензии