Падаюць долу арэхi...

***
Падаюць долу арэхі
Рэхам нястомнай душы.
Ты не зважай на агрэхі,
Новую песню пішы.

Падаюць, падаюць долу.
Сыпле арэхавы дождж.
Коціцца, коціцца кола
Лёсу. Яго не трывож.

Падаюць долу арэхі
Рэхам пражытых гадоў.
Ты не шукай для пацехі
Сонцам з'асененых слоў.

Слоў залатых не патрэбна.
Верасень крочыць сухі.
Падае важкае срэбра
Долу, нібыта грахі.

11. 09. 2023 г.


Рецензии