Паэзия

Напэўна ёсць ў паэзіі святло,
А разам з ім і мне лягчэй жывецца,
Такі агонь, што стане ўраз цяпло.
З такім агнём і сэрца страпянецца.

Я веру: ёсць ў паэзіі душа,
Яна гаворыць нават праз стагоддзі.
Няхай імчыць  жыццё нібы шаша
А з ёю я заўсёды ў шчырай згодзе.

Я веру, ёсць ў паэзіі любоў,
І не схаваць. Крыніцаю прарвецца!
Каб абудзіць ізноў у жылах кроў,
Каб мне любоўю той заўсёды грэцца.


Рецензии