Гурту Дразды
Напоўніць душу чыстым светам,
Каб музы зноў сустрэць давер,
І стаць натхненнем для паэта.
Яна прымусіць разважаць,
І чалавекам аставацца.
З такой не будзеш сумаваць,
Бо з ёй - уперад! Развівацца!
Сагрэе трапяткім цяплом,
Любоўю да бацькоў, Радзімы,
Кране нібы бусла крылом,
І будзе лёс ў нас з ёй адзіны.
Пральецца гучна праз акно,
І зразумеюць нават дзеці,
Што маем скарб мы ўсе даўно-
Краіну лепшую у свеце.
Свидетельство о публикации №123091101406