Дома
У роднай хаце - жыццё прасцей.
Жыве тут радасць, цяпло, здзіўленне,
Ды чуцен гоман малых дзяцей.
Мы вырастаем - яна сумуе,
Не хоча хата нас адпускаць
Жыццё нясецца, жыццё віруе!
Ёй застаецца адно - чакаць.
Яна чакае, маўчыць, не скажа:
"Як мне нялёгка, як сумна мне!"
Сустрэчам рада так хата наша,
І толькі гэтым яна жыве.
І дзверы рады, што адчынілі,
Ў пакоях зноўку - вясёлы гам.
Як гэта важна, каб не забылі,
Было б , напэўна , нямнога драм!
Свидетельство о публикации №123091101389