Будут вершы
Буду кнігі новыя пісаць.
І,канешне, знойдзецца той першы,
Хто ахвотна стане іх чытаць.
Будзе восень, холад, дождж і... вершы
На сняданак, можа на абед.
Напішу я зборнік, зноў каб лепшы,
Каб сагрэць душой увесь сусвет!
Будзе восень, сырасць, будуць вершы.
Быў бы час натхнення, быў бы час!
Мару мець і ёй адчайна верыць,
Вось такі даю сабе наказ.
Свидетельство о публикации №123091101367