Не сумаваць!

Яшчэ не трэба сумаваць.
Ёсць лета трохі у запасе.
Каб быць каханым і кахаць,
І у цяперашнім жыць часе.

Ёсць трохі цёплых яркіх дзён,
Пяшчоты промняў, спеваў птушак,
Асэнсаваць імклівы сон,
А , можа , кадры кінастужак.

Яшчэ не трэба сумаваць -
Не дазваляе гэта лета.
А просіць шчасце адшукаць
У квецені гуллівых кветак.


Рецензии