Кажуць, сумныя вершы пiшу...

***
            Ўсе даўгі аплачаны
            Песняю маёй...
                Міхась Башлакоў

Кажуць, сумныя вершы пішу...
І каму спавядаю душу?

Не пішу ні пра фэсты і святы,
Ні пра край мой, які ён "багаты".

На культуру мой край абяднелы,
І на праўду сягоння нясмелы.

І на шчырую песню - жабрак.
А хто шчыра спявае - дзівак.

Дык каму ж я душу спавядаю?
Міхасю, калі з ім размаўляю.

Башлакову, якога хвалюе
І культура, і мова...

Танцуе
Ціха восень у лёгкай сукенцы.
Ёй душу спавядаю - паненцы.

Праз акенца гляджу на паненку,
На зялёную з жоўтым сукенку.

У нябёс углядаюся просінь.
Разумею, што гэта ўжо восень

Захліснула мне сумам душу.
Праўду кажуць, што сумна пішу...

Што ж, пішыце пра фэсты узнята,
Агурочкаў і бульбачкі свята,
Пра заможнага быту лухту...

Я душу спавядаю - Хрысту...
І адзінаму сябру-паэту
З усяго нечуллівага свету.

10. 09. 2023 г.


Рецензии
Вельмі Вас разумею!
З павагай —

Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко   13.09.2023 08:16     Заявить о нарушении
Дзякуй за тое, што разумееце!

Юрий Боровицкий   25.09.2023 16:45   Заявить о нарушении