Калi жыццё iдзе на спад...

***
          Ва ўсім, ва ўсім расчараванне...
                Міхась Башлакоў

Калі жыццё ідзе на спад,
Як шлях з гары, як лістапад,
Як промні сонца на змярканні,
Не адчувай расчаравання.

Усё ў жыцці тваім было:
Палёт, і неба, і крыло,
І шчасця роснае світанне.
Не адчувай расчаравання!

Яшчэ не раз табе прысніцца
Кахання яркая зарніца
З далёкіх непаўторных дзён
І слоў пяшчотных лёгкі звон.

Не адчувай расчаравання,
Калі яшчэ прыходзіць ранне,
І дзень ужо ідзе на спад,
І верасень прыйшоў у сад.

Ты застанешся ў гэтым ранні,
У гэтым сонечным світанні,
У жылах яблынек і груш,
У памяці прачулай душ.

10. 09. 2023 г.


Рецензии