Маленькая птушка у пакой заляцела...

***
Маленькая птушка ў пакой заляцела,
Нібыта надзея на лепшае штосьці.
І што тая птушка сказаць мне хацела?
Чаму да мяне заляцела - у госці?

І я размаўляю з маленькаю птушкай:
Не бойся, ты вылеціш, птушка, на волю!
Надзею у сэрцы сваім толькі гушкай,
Надзею на лепшую светлую долю!

Маленькая птушка глядзела вачамі
Даверліва так, нібы мама глядзела.
Надзея мне трызніцца, сніцца начамі,
А дзень як прыходзіць, глядзіш, адляцела...

08. 09. 2023 г.


Рецензии