Быць грамадзянамi на словах...

***
              Радкі твае каб не слабелі,
              Ты помні, што грамадзянін...
                Міхась Башлакоў

Быць грамадзянамі на словах
Умеюць многія. А ты?
Пішы радкі на роднай мове,
На мове сэрца чыстаты.

Пішы пра восень, ці пра птушку,
Што заляцела ў твой пакой,
Маўчы пра танкі і пра пушкі,
Пра край, знявечаны вайной.

Не распінай жыцця заганы,
Чужых хвароб не распінай,
Бо сёння ты і сам загнаны,
Таму пішы пра родны край.

Пішы радок нераўнадушны
Пра боль душы сваёй, паэт,
Пра лісце ржавае ігрушы,
Бярозкі жоўтай сілуэт.

Пішы радкі на роднай мове,
На мове чыстай прастаты.
І зразумеюць твае словы,
Што грамадзянінам быў ты.

І свята вер, не скажуць людзі,
Што ты дарэмна пеў і жыў,
Бо грамадзянін быў і будзе,
Хто край без пафасу любіў.

Пішу пра восень і пра птушку,
Што заляцела ў мой пакой,
Пра лісце ржавае ігрушкі,
Пра свет, знявечаны вайной...

08. 09. 2023 г.


Рецензии