Давайце спяваць...

Калi жыццё цячэ, ды ў згодзе,
Плыве, як рэчка па раўнiне.
Наводзiць сполах нам не годзе,
Ды паглядаць, як сэрца стыне.

Любоў i клопат цёплым шалеем
Душу хай грэюць нам з надзеяй,
Што клiча Сонца ў свае далi,
А не самотныя завеi.

А нас палохаюць з маленства
Ягой, кашчэямi, ваўкамi…
I аж да трызны так вядзецца,
Падкопы строяцца вякамi.

Небачнай нiткай вяжуць крылы:
Вакол жа зграя лiхадзеяў.
Нас, як гiпнозам напаiлi,
Не бачым мы спакусаў змея.

Спяваць давайце над калыскай
Аб тым , што сонейка чакае,
Ды з вецярком паклон шле нiзкi,
Вiтаюць жаўрукi над гаем…


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →