У харастве дзiвоснай адзiноты...
І хараство дзівоснай адзіноты...
Міхась Башлакоў
У харастве дзівоснай адзіноты
Пішу жыцця, жыцця выводжу ноты.
Майму жыццю багата і не трэба:
Піць цішыню і мець кавалак хлеба.
Запіць вадой з глыбокае крыніцы,
Усходу сонца восенню здзівіцца.
Глядзець, як жухне лісце на маліне,
Маліцца Богу і сваёй краіне.
Жадаць жыцця шчэ доўгага суседу
І абяцаць сабе, што зноў прыеду -
У хараство дзівоснай адзіноты,
Каб адпачыць ад даўкае турботы
Жыцця без вераснёвай пазалоты.
06. 09. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123090604466