Курган
Хмызняк даўно пануе тут.
Калісьці правілі баль стрэлы,
Сцвярджалі прашчуры статут.
Сабой курган напамінае:
Захопніка чакае смерць...
Няхай міне бяда ліхая,
Курган працягне дзірванець.
Правадыром быў князь мясцовы,
Дружына моцная за ім.
Трымаўся ён за меч айцовы,
Гучала песня – славы гімн.
Ляцела прэч чужая зграя,
За ёю стрэлы наўздагон.
Захопнік хцівы памірае,
Такі яму тут выпаў кон.
Узрадаваны люд мясцовы
Зямельку шапкамі насіў.
Нябожчыку – каптан парчовы,
Хоць той аб гэтым не прасіў.
Сумленна пахавалі людзі,
Захопнік-вораг моцна спіць.
Ніхто яго там не абудзіць,
Як помнік наш курган стаіць.
Свидетельство о публикации №123090601831