Грэцыя. Алiмп. Багi. Белерафонт

У задуменні бог: о, Сон.
Юнак, прыгожы Белерафонт,
Ужо стварае дзіўны фон;
Яго і дзед Сізіф, і бацька - Глаўк.
Адзін хітрэц, другі для слаў, -
Навекі шлях у Грэцыі праклаў
Геройствамі
Грэцыі: непрадказальны лёс.
Непераймальны Час.
Забойца? - нявольны, наўмысны
Ратуецца ўцёкамі...
Уга! Завоблачны Пегас -
Парнас -
Нарэшце, стрыножаны: слуга?!
Без заўваг - прыкрас акрас!
Паэзіі магутны знак!..
Белерафонт...
________________________
Ты - спакушаны жонкаю цара. -
Што сталася з табой?!
Народжаны складаць оды, гімны
Прамністасці зары.
Спяваць, дзе ўзгоркі, палі,
Цяністыя лясы, -
Белерафонт,
Што сталася з табой?..
Усё, - спраўдзіў подзвігі свае.
І, як скамарох без розуму,
Ганарысты,
Сышоў, - у ховы небыцця, -
Забыцця.


Рецензии